Голас Амерыкі
Голас Амерыкі | |
---|---|
Краіна | |
Дата пачатку вяшчання | 1 лютага 1942 |
Уладальнік | Федэральны Урад ЗША |
Кіраўнікі | Michael Abramowitz[d][1][2] |
Сайт | voanews.com |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
«Голас Амерыкі» (англ.: Voice of America, скар. VOA) — радыёстанцыя са штаб-кватэрай у горадзе Вашынгтоне (Злучаныя Штаты Амерыкі), якая вяшчае на англійскай і 45 іншых мовах. Аснову эфіру «Голасу Амерыкі» складаюць навінавыя, інфармацыйныя і культурныя праграмы.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Радыёстанцыя «Голас Амерыкі» ўпершыню выйшла ў эфір 24 лютага 1942 года. «Мы будзем гаварыць аб Амерыцы і вайне, навіны могуць быць добрымі або дрэннымі — мы будзем паведамляць вам праўду», — такімі словамі радыёстанцыя пачала вяшчанне. «Голас Амерыкі» ствараўся ў процівагу гебельсаўскай прапагандысцкай машыне.
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Голас Амерыкі на гэты момант вяшчае на 45 мовах (на мовах, пазначаных *, вядзецца таксама тэлевізійная трансляцыя):
Колькасць моў вяшчання і колькасць гадзін вяшчання на кожнай мове вагаюцца ў залежнасці ад прыярытэтаў урада Злучаных Штатаў і сітуацыі ў свеце. У 2001 годзе ў адпаведнасці з інфармацыйным бюлетэнем Міжнароднага бюро па тэлерадыёвяшчанні (IBB) «Голас Амерыкі» трансляваўся на 53 мовах, у тым ліку 12 па тэлебачанні[3]. Напрыклад, у ліпені 2007 «Голас Амерыкі» дадаў 30 хвілін штодзённага вяшчання па самалійскім радыё.[4]
Зноскі
- ↑ https://www.insidevoa.com/a/7668183.html
- ↑ https://www.usagm.gov/2024/04/19/usagm-names-michael-abramowitz-as-the-new-director-of-voice-of-america/
- ↑ International Broadcasting Board (IBB) Fact Sheet, Voice of America , 1942—2002 ; The World’s Source for News Архівавана 6 лютага 2012.
- ↑ VOA Press Release, VOA Expands Broadcasts to Somalia
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Афіцыйны сайт (англ.)